Нашы мерапрыемствы

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

На працягу 2021 года (студзень-лістапад) творчыя калектывы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска, а менавіта фальклорны калектыў «Мілавіца» (кір. – Снітко М.В, педагог – Касцяневіч Н.У.) і фальклорны гурт «Скарбніца традыцый» (кір. – Хамутова І.В.), а таксама культарганізатар Кульбіцкая В.А. актыўна прымалі ўдзел у Instagram-фестывалі «Народны каляндар», арганізатарам якога з’яўляецца аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Творчыя калектывы цэнтра «Ветразь» прадставілі аўтэнтычныя песні каляндарна-абрадавых свят з розных регіёнаў Беларусі, а менавіта Каляды, Гуканне вясны, Вялічка, Ушэсця, Троіца, Купалля, Багач, Піліпаўка.

Фальклорны калектыў «Мілавіца» прадэманстраваў наступны рэпертуар:

Калядныя песні: «Вароты скрыпяць» (в. Ананчыцы, Салігорскі раён), «Ходзіць паходзіць» (в. Ананчыцы, Салігорскі раён), песня-гульня «Ішла-пайшла, сівая свіння» (Гомельская вобласць), «Го-го-го каза» (в. Грыцкавічы, Крупскі раён), Гульня «Як пайшоў наш казёл» (Крупскі раён), «Ішла Каляда, калядуючы» (г.Мінск, зап. 1995г.);

Веснавыя песні: «Вісна дзе бувала?» загукальная песня (Клічаўскі раён), «Як па вулушкі ішлі дзевушкі» - веснавы карагод (в. Газьба, Гарадоцкі раён), «А ў ляску, ляску» велікодная песня» (в.Грыцкавічы, Крупскі раён), карагод-гульня «А на гары мак» (Дзяржынскі раён);

Летнія песні: «Ой, бяроза белая» (в.Раёўшчына, Маладзечанскі раён), «У бору була, мед варыла» (в. Рог, Салігорскі раён), «Купала, Купала дзе ты пробувала» (Полацкі раён), «Шла Купалка па вуліцы» (в.Ананчыцы, Салігорскі раён), Гульня-карагод «Цар за горадам гуляе» (Ельскі раён, Гомельская вобласць);

Восеньскія песні: «Ой, да прадай бабушка бычка» (г. Мінск, зап. ад Рылькевіч Л.А., Халькова Н.Г.), «І як у полі бяроза» (в.Грыцкавічы, Крупскі раён), «Ой, валы мае, вы палавыя» (в. Шутавічы, Смаргонскі раён)

Фальклорны гурт «Скарбніца традыцый» выканаў наступныя песні:

Калядная песня «Ходыла блудыло семсот малойцев» (в.Клятная, Пінскі раён);

Веснавыя песні: «Агу вясна, агу красна», «Вол бушуе», «Штось у лесе гукае»;

Летнія песні: «У цёмным лесе гаманіна» (Полацкі раён), «У нас сягодня Купалачка» (Полацкі раён), «Чырвона ружа» (Полацкі раён);

Восеньская песня «А ў нашого госпадору» (аг. Хаціслаў, Маларыцкі раён)

Пазнаёміцца з матэрыяламі і праслухаць іх можна па спасылцы на Instagram старонках калектываў @folkkalektyu_milavica @skarbnica_tradycyj

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »