Нашы мерапрыемствы

08.12.21

Анлайн інтэнсіў-курс “Ветразь. VI адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў”

У межах Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі “Традыцыйная культура і моладзь” і Гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце “Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў” 7 снежня 2021 года адбыўся інтэнсіў-курс “Ветразь. VI адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў” у дзяржаўнай установе адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска” у анлайн-фармаце.

З прывітальным словам адкрыла мерапрыемства Гнюсевіч І.С., загадчык вучэбна-метадычным кабінетам цэнтра “Ветразь”, кіраўнік гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце.

Касцяневіч Н.У., загадчык аддзяленнем народнай творчасці цэнтра “Ветразь”, расказала ўдзельнікам інтэнсіў-курса пра асноўныя аспекты Палажэння VIадкрытага конкурса беларускіх народных танцаў “Ветразь – 2022”.

Практыка-арыентаваную частку мерапрыемства забяспечыў Козенка М.А., педагог дадатковай адукацыі, этнахарэограф фальклорнага калектыва “Мілавіца” цэнтра “Ветразь”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, уладальнік медаля Францыска Скарыны, які разам з Тоўсцік Анастасіяй, удзельніцай фальклорнага калектыва “Мілавіца”, прадэманстравалі побытавыя танцы VIадкрытага конкурса беларускіх народных танцаў “Ветразь – 2022”: “Какетка”, “Аляксандр”, “Козачка”, “Двойка”, “Грыца” і інш.

Інстаграм-суправаджэнне забяспечвала Храмцова-Босая Я.А., метадыст вучэбна-метадычнага кабінета цэнтра “Ветразь”.

Відэазапіс прамога эфіру кожны жадаючы мае магчымасць паглядзець у інстаграме «Vetraz_ official».

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »