Нашы мерапрыемствы

06.12.21

Пазнавальна-забаўляльная праграма «Піліпаўскія вячоркі»

4 снежня 2021 года у цэнтры «Ветразь» корпус 2 (вул.Ландэра, 6а) прайшла пазнавальна-забаўляльная праграма «Піліпаўскія вячоркі» для навучэнцаў сярэдняй школы №71, якую падрыхтавалі удзельнікі фальклорнага калектыва «Скарбніца традыцый» (кір. – Хамутова І.В.).

«Піліпаўскія вячоркі» («папрадухі», «кудзялькі», «вечарушкі») – дзявочыя працоўныя вечары, якія пачыналіся з наступленнем перыяду посту перад святамі Божага нараджэння.

Падчас мерапрыемства удзельнікі вадзілі гульнёвыя карагоды, спявалі працоўныя песні, якія раней выконваліся дзяўчатамі за кроснамі, выканалі танцы «Варабей», «Яблачка», «Лявоніха», «Матлёт», «Мальвіна», «Падыспан», «Полька-матылёк», паглядзелі сольны танец «Разгулялася Дуня», пагулялі ў гульні і развіталіся танцам «Полька Імправізаваная».

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »