Нашы мерапрыемствы

06.12.21

Пазнавальна-гульнёвая праграма «Піліпаўскія пасядзелкі»

3 снежня 2021 года ў цэнтры «Ветразь» фальклорны калектыў «Мілавіца» (кір. – Снітко М.В., педагог – Касцяневіч Н.У.) зладзіў пазнавальна-гульнёвую праграму «Піліпаўскія пасядзелкі».

Піліпаўка – гэта перадкалядны перыяд, калі жанчыны і мужчыны займаліся толькі хатнімі справамі. Жанчыны рыхтавалі матэрыял для ткацтва, пралі і апрацоўвалі лён, а мужчыны абмалочвалі снапы са збожжам у гумне (спецыяльнае гаспадарчае памяшканне для захоўвання і апрацоўкі збожжа).

Пасля зробленай працы моладзь і падлеткі арганізоўвалі вячоркі ці пасядзелкі для адпачынку пасля цяжкай і маруднай працы. Прыносілі з сабой перакусіць хлеба з салам, а затым ладзілі розныя танцы, гульні, распавядалі розны цікавыя гісторыі.

Навучэнцы калектыва «Мілавіца»прадэманстравалі для сваіх бацькоў песні «Камар лазню тапіў», «Ой, да ў нашым сяле свадзьба будзе», «Чаму ж мне не пець»; танцы «Мальвіна», «Картузэ», «Лявоніха»; гульню «Заінька». А затым удзельнікі свята разгадвалі тэматычную віктарыну «Піліпаўскі пасток, праз рэчку масток» падрыхтаваную культарганізатарам цэнтра Кульбіцкай В.А., за правільныя адказы гульцы атрымоўвалі падарункі.

Свята завяршылася агульным частаваннем. Бацькі і дзеці засталіся задаволенымі.

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »