Нашы мерапрыемствы

28.11.21

«Сняжынка-2021»

27 лістапада 2021 года ў межах дзейнасці гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай працы «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народноага мастацтва беларусаў» прайшоў раённы этап гарадскога конкурса майстроў мастацтва выразання з паперы «Сняжынка-2021».

24 удзельніка прадэманстравалі сваё майстэрства ганароваму журы ў склад якога ўвайшлі педагогі-мастакі Рагула Л.А., Латуцін У.А., Раманенка А.П., а таксама загадчык аддзялення дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва Захарэвіч А.П.

Канкурсантам розных узроставых катэгорый для працы былі прапанаваны наступныя тэмы на выбар: “Колас добра спее калі сонца грэе”, “Бусел прыляцеў – вясна будзе”, “Ліса і ў сне курэй бачыць”, “Вялікага дуба з малым карэннем не бывае”. У выніку атрымаліся вельмі прыгожыя і каларытныя працы.

Віншуем пераможцаў конкурса:

(10-12 гадоў)

1 месца – Кулакова Сафія (ДУА “Гімназія №35 г.Мінска”)

1 месца – Ліпская Лізавета (ДУА “Гімназія №35 г.Мінска”)

1 месца – Маслоўскі Аляксей (ДУА ВПК “Дзіцячы сад-пачатковая школа №468 г.Мінска”)

2 месца – Ганчаронак Яна (ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Мінска”)

2 месца – Юніцкая Юлія (ДУА “Гімназія №35 г.Мінска”)

2 месца – Краўчанка Макар (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”)

3 месца – Россо Аляксандра (ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Мінска”)

3 месца – Смурговіч Алена (ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Мінска”)

3 месца – Скачок Яна (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”)

(13-15 гадоў)

1 месца – Мамчыц Ангеліна (ДУА “Гімназія №56 г.Мінска”)

2 месца – Анікеенка Лізавета (ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Мінска”)

2 месца – Арцёмаў Максім (ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Мінска”)

2 месца – Цумарава Аліна (ДУА “Сярэдняя школа №62 г.Мінска”)

3 месца – Кадолка Кацярына (ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”)

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »