Нашы мерапрыемствы

20.11.21

Майстар-клас «Папяровы цуд»

18 лістапада 2021 года ў рамках дзейнасці гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў» прайшоў майстар-клас «Папяровы цуд» (цэнтр «Ветразь», вул.Чкалава,1/4).

Сілюк Ірына Аляксееўна, метадыст аддзялення дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва, пазнаёміла ўдзельнікаў майстар-класа з Палажэннем раённага конкурсу майстроў мастацтва выразання з паперы «Сняжынка-2021».

Таляронак Алена Аркадзьеўна, педагог дадатковай адукацыі, нагадала дзецям прыёмы выканання разнастайных беларускіх выцінанак, а таксама прынцыпы і заканамернасці пабудовы дэкаратыўных кампазіцый.

Па завяршэнні майстар-класа ўдзельнікі змаглі атрымаць кансультацыю ў педагогаў і неабходныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы да раённага конкурсу, які пройдзе 27 лістапада 2021 года ў цэнтры «Ветразь».

28.11.21

«Сняжынка-2021»

Чытаць далей »
20.11.21

Майстар-клас «Папяровы цуд»

Чытаць далей »
16.11.21

Інтэрактыўная праграма «Параскева Пятніца»

Чытаць далей »
16.11.21

Каардынацыйны савет Кастрычніцкага раёна г.Мінска «Гарадскі рэсурсны цэнтр па выхаваўчай рабоце: вынікі 2020-2021 года і перспектывы развіцця»

Чытаць далей »
03.11.21

Анлайн-экскурсія «Вясельная дарожка»

Чытаць далей »