Нашы мерапрыемствы

16.11.21

Каардынацыйны савет Кастрычніцкага раёна г.Мінска «Гарадскі рэсурсны цэнтр па выхаваўчай рабоце: вынікі 2020-2021 года і перспектывы развіцця»

Згодна плана дзейнасці гарадскога рэсурснага цэнтра «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў» дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска» на 2021-2022 навучальны год 16 лістапада 2021 года адбыўся каардынацыйны савет Кастрычніцкага раёна г.Мінска«Гарадскі рэсурсны цэнтр па выхаваўчай рабоце: вынікі 2020-2021 года і перспектывы развіцця».

На дадзеным мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, цэнтра «Ветразь», намеснікі дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска.

Гнюсевіч Ірына Сяргееўна, загадчык вучэбна-метадычным кабінетам цэнтра «Ветразь», кіраўнік рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце, прапанавала ўдзельнікам каардынацыйнага савета справаздачу дзейнасці за 2020-2021 год і план работы на 2021-2022 вучэбны год гарадскога рэсурснага цэнтра.

На прыканцы мерапрыемства кожнаму ўдзельніку было прапанавана адказаць на пытанні анкеты зваротнай сувязі па дзейнасці гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце з мэтай паляпшэння якасці правядзення тэматычных сістэмаўтваральных конкурсаў і праектаў па дадзенным накірунку, а таксама павелічэння ўдзельнікаў мерапрыемстваў гарадскога рэсурснага цэнтра «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў».

 

 

28.11.21

«Сняжынка-2021»

Чытаць далей »
20.11.21

Майстар-клас «Папяровы цуд»

Чытаць далей »
16.11.21

Інтэрактыўная праграма «Параскева Пятніца»

Чытаць далей »
16.11.21

Каардынацыйны савет Кастрычніцкага раёна г.Мінска «Гарадскі рэсурсны цэнтр па выхаваўчай рабоце: вынікі 2020-2021 года і перспектывы развіцця»

Чытаць далей »
03.11.21

Анлайн-экскурсія «Вясельная дарожка»

Чытаць далей »