Нашы мерапрыемствы

06.10.21

Майстар-клас «Беларуская лялька»

У рамках гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце 5 кастрычніка 2021 года юныя майстры студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Вытокі» ЦДАДіМ «Ветразь» пазнаёмілі навучэнцаў ХІ класаў сярэдніх школ № 26, 25, 155, 71, 1 г.Мінска з часткай народнай беларускай культуры - лялька-абярэг Зернавушка.
Майстар-клас «Беларуская лялька» правяла таленавіты педагог цэнтра Наталля Сяргееўна Шамецька.
Сустрэча прайшла ў сяброўскай, творчай атмасферы. Кожны ўдзельнік зрабіў сабе прыгожую ляльку Зернавушку.
 
Ляльку робяць увосень з новага ўраджаю (тулава – клуначак з зернем), а разбіраюць на часткі ўвесну. Рэшткі зярнят лялькі засяваюць у першую раллю. Ствараюць абярэг абавязкова сваімі рукамі, не дораць і не прымаюць як дар, так як гэта сімвал багацця, дабрабыту, ладу. Ставіцца Зернавушка на покуць пад абразамі.

06.10.21

Майстар-клас «Беларуская лялька»

Чытаць далей »