Нашы мерапрыемствы

29.09.21

Пазнавальна-гульнёвая праграма «Багатнік»

У восеньскую суботу 25 верасня 2021 года ў цэнтры «Ветразь» прайшла пазнавальна-гульнёвая праграма «Багатнік». Мерапрыемства наведалі вучні сярэдняй школы №30 г.Мінска і навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Хореографическая студия «Непоседы».

Пад час свята Багатнік удзельнікі даведаліся пра старадаўні абрад абходу вёскі з Багачом (лубкай, напоўненай жытам і запаленай свечкай), які сімвалізаваў дабрабыт і ураджайнасць. Таксама дзеці паспрабавалі абмалаціць снапы пры дапамозе гаспадарчай прылады – цэп, а затым абмалочанае зерне правеялі ад смецця.

Галоўным момантам мерапрыемства было спрычыненне кожнага ўдзельніка да стварэння і збору «ветразёўскага» Багача – кожны паднёс да кошыка сваю жменьку збожжа і, закідваючы, загадаў сваё патаемнае жаданне. Затым у запоўненны зернем кошык устаўлялася васкавая свечка, якую запальвалі для здзяйснення пажаданняў.

Як і кожная свята, Багач завяршыўся вясёлымі гульнямі, танцамі ды пачастункамі.

06.10.21

Майстар-клас «Беларуская лялька»

Чытаць далей »