Нашы мерапрыемствы

26.09.21

Майстар-клас «Залатая саломка».

Юныя майстры студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Вытокі» распачалі новую серыю майстар-класаў «Маё рамяство».
На першай сустрэчы яны пазнаёмілі ўсіх прысутных жадаючых са старажытным народным беларускім майстэрствам саломапляцення.
Саломка – адзін з самых простых, даступных, самых шыкоўных і разам з тым экалагічна чыстых матэрыялаў. Саламныя лялькі, кветкі, капелюшы, скарбонкі і нават посуд на працягу шматлікіх часоў упрыгожвалі жытло беларусаў. У наш час вырабы з саломкі выкарыстоўваюць больш за ўсё ў якасці сувеніраў, як адметны прыклад традыцыйных беларускіх народных рамёстваў. Саламяныя творы карыстаюцца вялікім попытам не толькі ў Беларсі, але і далёка за яе межамі…
Майстар-клас «Залатая саломка» наведалі навучэнцы 11 класа СШ№26, 25, 155, 71, 1, якія разам з юнымі майстрамі цэнтра “Ветразь” ды з самавітым майстрам па саломапляценню, Аленай Аркадзеўнай Таляронак, асвойвалі найбольш простыя тэхнікі пляцення з саломкі.
Сустрэча прайшла ў шчырай сяброўскай, творчай атмасферы. Кожны яе ўдзельнік змог зрабціь сабе прыгожы саламяны сувенір.

06.10.21

Майстар-клас «Беларуская лялька»

Чытаць далей »