Нашы мерапрыемствы

21.09.21

Свята «Багач» у музеі народнай архітэктуру і побыту

Багач – свята ураджаю, якое адзначаецца 21 верасня. Фальклорны калектыў «Мілавіца» (кір. – Снітко М.В.) прыняў удзел у мерапрыемстве музея народнай архітэктуры і побыту 18 верасня 2021 года.

Галоўны сімвал свята Багач – кошык, напоўнены жытам з устаўленай у яго свечкай, які называўся багачом. Жыта для Багача прыносілі па жменьцы-дзве ад кожнага гаспадара, воск на свечку таксама збіралі з усёй вёскі. Абавязкова асвячалі, гэты кошык з жытам і запаленай свечкай (багач), а затым у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносіўся па ўсёй вёсцы і вакол статка. Дадзены абрад сімвалізаваў дабрабыт і ўраджайнасць на настуны год.

Музейнае свята «Багач» пачалося з канцэртнай праграмы восеньска-жніўных песень фальклорнага калектыва «Мілавіца». Пасля ўсе ўдзельнікі імпрэзы накіраваліся ў гумно на агульную малацьбу снапоў, а затым разам абыйшлі двары музея з Багачом, які пакінулі ў апошняй хаце да наступнага года.

Свята скончылася агульнай танцавальнай вечарынкай.

06.10.21

Майстар-клас «Беларуская лялька»

Чытаць далей »