Нашы мерапрыемствы

31.07.21

XI Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня»

24 ліпеня 2021 года адбыўся XIРэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацва «Берагіня».

«Берагіня» – унікальны фестываль для нашай краіны, які за час свайго існавання стаў важнай падзеяй культурнага жыцця Беларусі.

У фестывалі прынялі ўдзел творчыя калектывы з Гомельскай, Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Магілёўскай і Мінскай вобласці. Горад Мінск прадстаўлялі моладзь фальклорнага калектыва «Мілавіца». Танцоры калектыва ўдзельнічалі ў двух праектах: XVРэспубліканскі конкурс пар-выканаўцаў беларускіх народных танцаў «Лявоніха» і III Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнай імправізацыі «Барыня».

Па выніках ў калектыва «Мілавіца» пяць прызавых месцаў у III Рэспубліканскім конкурсе харэаграфічнай імправізацыі «Барыня»:

Пераможцы ў намінацыі «Заяц» (3-я узроставая група)

  • 1 месца – Толсцік Анастасія
  • 3 месца – Несцярэнка Дар’я

Пераможцы ў намінацыі «Жабка» (2-я узроставая група)

  • 2 месца – Латышаў Сяргей

Намінацыя «Жабка» (3-я узроставая група)

  • 2 месца – Чубат Аляксей
  • 3 месца – Арцюхоў Мікола

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »