Нашы мерапрыемствы

19.05.21

Першы адкрыты фолькфэст «Ляльнік»

15 мая 2021 года ў цэнтры «Ветразь» адбыўся Першы адкрыты фолькфэст «Ляльнік». Праграма фестываля ўключала ў сябе: «Ляльнае шэсце»; «Шанаванне Лялі» (рэканструкцыя ляльнага абрада); «Спеўная барана»; мастар-клас па вырабу вянкоў «Вянок для Лялі».

Ляльнік – свята заклікання вясны ў гонар багіні Лялі, якая лічылася заступніцай прыгажосці і маладосці, была так званай Берагіняй.

Напярэдадні святкавання дзяўчаты выбіралі самую прыгожую сяброўку на роль Лялі, апраналі яе ў светлую кашулю, упрыгожвалі зелянінай галаву, шыю, рукі, пояс, а пасля садзілі Лялю на драўляную лаву, вакол якой вадзіліся карагоды.

Менавіта гэтае дзеянне – «Шанаванне Лялі» – у рамках фестываля рэканструіраваў фальклорны калектыў «Мілавіца» (кір. – Снітко М.В.). Шанаваць Лялю дапамагалі навучэнцы і педагогі аб’яднанняў па інтарэсах: «Волшебная шкатулка» (кір. – Зайцава М.А.), «Театр моды «Домино» (кір. – Рачыцкая В.У.), «Гармония» (кір. – Сотнікава Т.Ю.), «Изостудия «Акварелька» (кір. – Дражына В.У.), «Созвездие» (кір. – Потюс К.І.), «Скарбніца традыцый» (кір. – Хамутова І.В.), «Музыкі» (кір. – Герашчанка А.А.), «MusicСlick» (кір. – Дварнічэнка А.М.).

Падчас абрадавага мерапрыемства кожны калектыў цэнтра «Ветразь» рыхтаваў для галоўнай Лялячкі творчы падарунак, а Ляля ўручала ім «зялёны» вяночак, як абярэг ад усяго дрэннага.

Кульмінацыяй фестываля была «Спеўная барана» – адначасовае выкананне веснавых песень, каб паспрыяць хутчэйшаму абуджэнню прыроды. Затым усе калектывы разам зладзілі веснавую гульню «А мы проса сеялі» і танец «Лявоніха».

Святкаванне скончылася традыцыйным частаваннем сырам і хлебам.

 

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »