Нашы мерапрыемствы

12.05.21

Пазнавальна-гульнёвая праграма «Разгуляўся Юр’яў конь»

8 мая 2021 года ў цэнтры «Ветразь» адбылася цікавая пазнавальна-гульнёвая праграма «Разгуляўся Юр’яў конь», якую наведалі навучэнцы сярэдніх школ № 1, 168 г.Мінска.

Юр’я – старажытнае свята народнага календара, якое адзначаецца 6 мая ў гонар святога Георгія-пераможца – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У гэты дзень першы раз пасля зімы сяляне выганялі статак на пашу. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер’ямі і прыкметамі. Напрыклад, калі на Юр’я ішоў дождж, тады будзе многа хлеба.  

На мерапрыемстве «Разгуляўся Юр’яў конь» ўдзельнікі даведаліся пра асаблівасці святкавання народнага свята Юр’я, паглядзелі фільм «Тураўскі карагод » (запісаны ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна), паўдзельнічалі ў «юр’еўскіх» гульнях, а таксама разгадалі тэматычныя загадкі.

 

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »