Нашы мерапрыемствы

02.04.21

Абрад «Гуканне вясны»

У перыяд вясновых канікул 1 красавіка 2021 года ў рамках работы рэсурснага цэнтра «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыі народнага мастацтва беларусаў» у цэнтры «Ветразь» прайшоў абрад «Гуканне вясны» для шматдзетных сем'яў Кастрычніцкага раёна г.Мінска.

Фальклорны калектыў «Мілавіца» (кір. – Снітко М.В.) і культарганізатар Касцяневіч Н.У. арганізавалі для гасцей сапраўды чароўнае свята сустрэчы вясны.

Кожны ўдзельнік зрабіў для сябе птушку, якую павесіў на дрэва пад вясновую песню «Вясна, вясна на калачку». Затым разам з калектывам «Мілавіца» дзеці і дарослыя завялі вялікі карагод «Мядуніца лугавая», а таксама бавілі час ў актыўныя гульні на свежым паветры: «А мы проса сеялі», «Явар», «Варона», «Журавель» і іншыя.

Кожны ўдзельнік мерапрыемства зарадзіўся станоўчымі эмоцыямі і добрым настроем.

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »