Нашы мерапрыемствы

17.03.21

Абрадавае свята «Масленіца на Юравай гарэ»

14 сакавіка 2021 года фальклорны калектыў «Мілавіца» цэнтра «Ветразь» зладзіў абрадавае свята Масленіца ў в. Крэва, Смаргонскага раёна.

Напачатку мерапрыемства на Юравай гарэ гурт заспяваў масленічную песню «А ў нас сёння Масленіца, Масленіца», а затым завёў карагоды.

У працэсе абрадавых масленічных дзеянняў жанчыны калектыва «Мілавіца» вешалі «калодкі» нежанатым хлопцам і незамужнім дзяўчатам, якія адкупляліся песнямі, каб не цягаць яе цэлы дзень. У традыцыі лічылася, калі хто не адкупаўся ад калодкі, той павінен быў насіць яе цэлы тыдзень, каб быў час падумаць наконт жаніцьбы.

Пасля спальвання чучала Марэны ўсе госці гулялі, танчылі, спявалі веснавыя песні, тым самым прыбліжаючы надыход вясны.

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »