Нашы мерапрыемствы

23.12.20

Анлайн-семінар “ІІІ адкрыты конкурс выканаўцаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак”

22 снежня 2020 года ў цэнтры “Ветразь” прайшоў анлайн-семінар “ІІІ адкрыты конкурс выканаўцаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак” (платформа ZOOM) у межах Гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў” для педагагічных работнікаў дзяржаўных устаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна і г.Мінска, кіраўнікоў рэсурсных цэнтраў па выхаваўчай рабоце сталіцы.

У ходзе семінара былі разгледжаны наступныя пытанні:

  • Сістэмаўтваральныя конкурсы і праекты ў межах гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце ў 2020-2021 навучальным годзе (Гнюсевіч І.С., загадчык вучэбна-метадычным кабінетам цэнтра “Ветразь”, кіраўнік гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце);
  • Палажэнне III адкрытага конкурса апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак”: актуальныя аспекты (Фядотава К.А., загадчык аддзяленнем інструментальнай музыкі і вакальнай творчасціцэнтра “Ветразь”);
  • Уражанні і меркаванні ўдзельнікаў I раённага і II адкрытага конкурса апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак” (Вашына Г.М., педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Театр юного актера” цэнтра“Ветразь”).

На прыканцы мерапрыемства адбылася трансляцыя відэафрагмента выступу ўдзельнікаўадкрытага конкурса апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак” мінулых гадоў.

04.01.22

«Ветразь у народным каляндары»

Чытаць далей »