Нашы мерапрыемствы

22.07.20

«Мілавіца» на «Славянскім базары – 2020»

18 ліпеня 2020 года фальклорны калектыў “Мілавіца” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска” прыняў удзел у VII-м Адкрытым турніры нацыянальных танцаў у рамках XXIX-га Міжнароднага фестываля мастацтваў “Славянскі базар – 2020” у Віцебску. Цэнтр “Ветразь” прадстаўлялі тры танцавальныя пары: Сяргей Латышаў і Анастасія Толсцік, Аляксей Чубат і Кацярына Гіль, Віктар Бардасаў і Марыя Сцяпанава. Да конкурсу падрыхтаваў этнахарэограф Козенка Мікола Аляксеевіч.

Танцавальныя пары выступалі ва ўзроставай групе 30-50 год, а канкурэнцыю ім склалі яшчэ 22 пары з Віцебшчыны. Конкурс праходзіў у тры этапы: чвэрцьфінал, паўфінал і фінал. У чвэрцьфінале ўдзельнікі выконвалі наступныя танцы: “Каханачка”, “Зялёная рошча” (“Лысы”) і “Казачок”. У паўфінале – “Кракавяк” і “На рэчанькі”, а ў фінале – “Ойра” і “Барыня”.

Усе тры пары калектыва “Мілавіца” годна прадставілі сталіцу. У фінал выйшлі Аляксей Чубат і Кацярына Гіль, Сяргей Латышаў і Анастасія Толсцік. У выніку пара ў складзе Аляксея Чубата і Кацярыны Гіль заваявала на турніры Дыплом лаўрэат IIступені.

Таксама Аляксей Чубат, Сяргей Латышаў і Віктар Бардасаў сольна прынялі ўдзел у конкурсе харэаграфічнай імправізацыі – батле – у танцы ”Чобаты“. У выніку у “Чобатах” Сяргей Латышаў заваяваў Дыплом лаўрэата IIступені, а Аляксей Чубат Дыплом лаўрэата IIIступені.

Фальклорны калектыў “Мілавіца” прывёз у Мінск тры дыпломы пераможцаў!

Аўтары фота: Вольга Асташэўская і Ян Таяноўскі. 

23.10.20

Майстар-клас "Саламяная казка"

Чытаць далей »