Нашы мерапрыемствы

17.03.20

«Гуканне вясны»

14 сакавіка цэнтр «Ветразь» у межах шостага школьнага дня пачаў гукаць вясну разам з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Мінска».
Спачатку дзеці зрабілі галоўны сімвал свята - птушачак з паперы, на якіх напісалі свае жаданні; затым пагулялі ў віктарыну “Назаві птушку”, а таксама вывучылі веснавую песню «Жавароначкі». Падрыхтаваўшы галоўны сімвал вясны, дзеці здзейснілі абрад «загукання вясны» – падкідвалі сваіх птушачак уверх на посцілцы, як гэта робяць на Палессі.
Мерапрыемства атрымалася па-сапраўднаму веснавым і звонкім.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »