Нашы мерапрыемствы

25.02.20

Гарадская адкрытая пляцоўка «Майстры слова беларускага», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

21 лютага 2020 года ў ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска» адбылася гарадская адкрытая пляцоўка «Майстры слова беларускага», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Праграма мерапрыемства была творчай і рознабаковай (Н.У. Касцяневіч, культарганізатар, вядучая):

  • Прывітальнае слова «Педагогі рэсурснага цэнтра – скарб этнакультуры беларускай»

Е.Ч. Сізова,
намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце

  • Творчая сустрэча                                     

                      Яляксей Чубат,
беларускі паэт, празаік

  • Выступ «Сістэмаўтваральныя конкурсы і праекты раённай адукацыйна культурнай праграмы «Традыцыйная культура і моладзь»

І.С. Гнюсевіч,
загадчык вучэбна-метадычным
кабінетам, кіраўнік рэсурснага цэнтра

  • Творчы нумар «Аношкаўская скакуха»

А.А. Герашчанка,
кіраўнік, удзельнікі аб’яднання
па інтарэсах «Музыкі»

  • Анонс-прэзентацыя «Праект «Я - беларус маленькі»

Э.Р. Уласенка,
дырэктар ДУА “Гімназія №15 г.Мінска”,
Т.І. Касцюк,
дырэктар ДУА “Гімназія №9 г.Мінска”

 

  • Міні-віктарына «Размаўляем па-беларуску!»

Н.У. Касцяневіч,
культарганізатар

 

  • Прэзентацыя-выступ «IV адкрыты конкурс беларускіх народных раместваў «Беларуская лялька ў традыцыйным народным строі»                                      

А.П. Захарэвіч,
загадчык аддзяленнем дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага
мастацтва, кіраўнік студыі нацыянальнага адраджэння “Вытокі”

  • Трансляцыя дзейнасці фальклорнага калектыву «Мілавіца»

М.В. Снітко,
кіраўнік, удзельнікі фальклорнага калектыву «Мілавіца

Адкрытая пляцоўка «Майстры слова беларускага» прайшла ў рамках дзейнасці гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў».

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »