18 студзеня 2020 года ў цэнтры «Ветразь» завяршыліся калядныя святы. Культарганізатар Касцяневіч Н.У. арганізавала «Калядныя вячоркі» (у рамках шостага школьнага дня) з удзелам навучэнцаў ДУА «Гімназіі № 56 г. Мінска». Удзельнікі свята паспрабаваліся сябе ў ролі калядоўчыкаў, развучылі песню «Прыйшла Каляда ўвечары», пагулялі ў цікавыя гульні «Лянок» і «Грушка», а таксама атрымалі падарункі.
