Нашы мерапрыемствы

06.11.19

Культурна-пазнавальнае мерапрыемства «Дзяды»

2 лістапада на базе другога корпуса ЦДАДіМ «Ветразь» у межах шостага школьнага дня, прайшло культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Дзяды».
«Дзяды» – гэта памінальныя дні (бацькоўскія суботы) у народным календары беларусаў, якія спраўляліся некалькі раз на год. Рыхтаваліся да свята загадзя, прыбіралі ў хаце, гатавалі абрадавую ежу і прапальвалі лазню.
Суботняе свята ЦДАДіМ «Ветразь» адзначыў разам з навучэнцамі СШ № 97 г. Мінска і ўдзельнікамі восеньскага аздараўленчага лагера «Весёлые ребята». Пагавырылі пра продкаў і іх заняткі. Акрамя таго, што нашы дзяды ўмелі працаваць, яны і добра адпачывалі. Навучэнцы паспрабавалі сябе ў «дзедаўскіх» гульнях ды танцах: «Гарлачыкі», «Цяцерка», «Лявоніха» і іншыя. Пазнавальна для хлопцаў і дзяўчат прайшоў прагляд мультфільма «Дзед» па матывам беларускай казкі. На прыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў малюнак з генеалагічным дрэва, каб разам з бацькамі яго запоўніць.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »