Нашы мерапрыемствы

30.09.19

Свята ўраджаю «Багач»

28 верасня Цэнтр «Ветразь» сумесна з Мінскім заводам грамадзянскай авіацыі арганізаваў свята ўраджаю «Багач». Свята «Багач» адзначалася на восеньскае раўнадзенства, у перыяд з 21 па 23 верасня. Галоўны сімвалам свята быў кошык з жытам і свечкай ў цэнтры, які і называўся «Багачом». Каб запоўніць «Багач» кожны гаспадар зсыпаў у кош жменю жыта, свой ураджай. Гэты кошык з жытам і запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў урачыста абносіўся па ўсёй вёсцы, пасля чаго пакідаўся на год у кагосьці з гаспадароў. «Багач» сімвалізаваў захаванне дабрабыту, урадлівасці, багацця, сямейнага ладу.
Свята ўраджаю ў інтэрнаце завода мела даволі насычаную праграму: сімвалічны абыход усіх жылых памяшканняў (хат) з галоўным сімвалам ураджаю – «Багачом»; выступ фальклорнага калектыва Мілавіца з жніўна-восеньскай праграмай; конкурсы ды гульні для гаспадароў; конкурс вырабаў з агародніны «Цуды восені»; і канечне, агульнае частаванне стравамі з агародніны.
Фальклорны калектыў «Мілавіца» сваімі песнямі як быццам перанёс усіх ўдзельнікаў мерапрыемства ў сапраўданую жніўную пару, калі жанчыны цяжка працавалі і спявалі моцным голасам жніўныя песні. Не абыйшлося і без выпрабаванняў для гаспадароў, дзе кожны павінен быў паказаць сваю спрытнасць і працавітасць ў капанні бульбы, пілавалі дошак і ўбіванні цвікоў.
Мерапрыемства атрымалася па-сапраўданаму сімвалічным і адаптаваным для сучаснага грамадства, але з захаваннем сапраўдных традыцый.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »