Нашы мерапрыемствы

26.06.19

Купалле ў «Дукорскім маёнтку»

21 чэрвеня 2019 года ў музейным комплексе «Дукорскі маёнтак» адбылося свята Купалле, у якім прыняў удзел фальклорны калектыў «Мілавіца».
Менавіта ў гэты перыяд, з 21 па 24 чэрвеня, сонейка дасягае найвышэйшай кропкі, таму лічыцца, што Купальская ноч - самая кароткая ў годзе.
Купалле - гэта яскравае свята, галоўнымі сімваламі якога з`яўляюцца пляценне вянкоў, спевы, пошук папараць-кветкі, запальванне вогнішча, і карагоды.
Нашы продкі верылі, што толькі ў гэту ноч можна адшукаць папараць-кветку, якая дапаможа знайсці скарбы, якія схаваны ў зямлі. А старыя людзі казалі, што ў дзень Купалы з нетраў зямлі выходзяць усе нячысцікі, якія пачынаюць шкодзіць вясковым жыхарам, таму людзі ад іх абаранялі сваё жытло «святымі» зёлкамі: крапівой, палынам, аерам, хвашчом і іншымі травамі. А калі хто-небудзь з вяскоўцаў не ішоў на Купалле, той лічыўся ведзьмаком або ведзьмай.
Купалле ў музейным комплексе «Дукорскі маёнтак» атрымалася аутэнтычным і прыгожым, дзе ўдзельнікі фальклорнага калектыву «Мілавіца» на працягу імпрэзы спявалі купальскія і летнія песні, заводзілі карагоды, танчылі ды гулялі разам з усімі гасцямі свята.
Відовішным было пляценне вялікага купальскага вянка з галінак дрэў і палявых кветак.
Пасля дзяўчаты гурта ўзначалілі купальскае шэсце, якое збірала ўсіх гледачоў і ўдзельнікаў да купальскага вогнішча.
Кульмінацыяй свята стала вогненнае шоў ад тэатра «Вір», а таксама традыцыйная купальская вячэра з сырам, яешняй і салам.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »