Нашы мерапрыемствы

08.06.18

Канцэртная праграма фальклорнага калектыва “Мілавіца”

23 мая 2018 года ў фальклорнага калектыва “Мілавіца” адбыўся справаздачны канцэрт у Мінскім дзяражаўным каледже электронікі. Калектыў прадставіў канцэртную праграму “Мілавіца” у коле вясновых свят і абрадаў”. Пачынаючы з “Гукання вясны” удзельнікі калектыву паказалі гледачам абрады і традыцыі такіх вясновых святаў як “Саракі”, “Вялікдзень”, “Благавешчанне”, “Юр’я”, “Кумленне”, “Тройца”. Завяршыў калектыў праграму траецкай песняй “Добры дзень, лета” (запіс у Гарэнічы Бярэзінскага раёна). У канцэртнай праграме гучалі аўтэнтычныя запісы песень, танцаў, карагодаў, гульняў вясновага цыклу.
Пад час выканання полькі “Моста”: усе ўдзельнікі калектыву выйшлі на сцэну ў знак падзякі гледачам.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »