Нашы мерапрыемствы

25.04.18

IV открытый конкурс белорусских народных танцев «Ветразь-2018»

У рамках Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі і раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь” 21 кастрычніка 2018 года на базе ДУА “Сярэдняя школа №168 г. Мінска” прайшоў IV открыты конкурс беларускіх народных танцаў «Ветразь-2018».
Заснавальнікі і арганізатары конкурсу – упраўленне адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска”, Кастрычніцкая раённая арганізацыя г. Мінска РГА “Белая Русь”, пры ўдзеле кафедры этналогіі і фальклору ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, грамадскага аб'яднання “Беларускі фонд культуры”.
Інфармацыйную падтрымку аказалі: часопіс «Минская школа сегодня» и «Краязнаўчая газета».
Удзельнікаў конкурсу ацэньвала Рада экспертаў:
Бадунова Ірына Іосіфаўна, старшы выкладчык кафедры харэаграфіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат культуралогіі, старшыня.
Васіленя Людміла Яўгенаўна, старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, балетмайстр-пастаноўшчык народнага ансамбля музыкі, танца і песні “Рэй” установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка
Каліноўская Алена Тадэвушаўна, вядучы спецыяліст Нацыянальнага інвентара нематэрыяльнай культурнай спадчыны інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
Струеў Анатолій Андрэевіч, кіраўнік узорнага харэаграфічнага ансамбля “Дзянніца” ДУА “Гімназія № 4 г. Мінска”
Шчадрына Эвеліна Вячаславаўна, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
Конкурсная праграма прадугледжвае выкананне рэгіянальных (лакальных) варыянтаў беларускіх народных побытавых парных танцаў:

I група (3-5 кл.):

IІ група (6-8 кл.):

 ІІІ група (9–11 кл.):

 ІV група

(моладзь 17-31 год):

“Лявоніха, “Картузэ”, полька “Матылёк”, “Пцічкі”, “Верабей”, “Базар”;

“Лявоніха, “Какетка”, “Мальвіна”, “Падсэпань”, “Полька і мправізаваная”,“Грачанікі”,“Ойра”;

“Лявоніха”, “Кракавяк”, Вальс “Залатыя горы”, “Полька імправізаваная”, “Мікіта”, “Ночка”, “Гапак”;

“Лявоніха”, “Полька імправізаваная”, “Мікіта”, “Субота”,“Лысы”, “Какетка”, “Каханачка”, “Барыня” (імправізаваная форма), “Вальс”.

У рамках конкурсу беларускіх народных танцаў “Ветразь-2018” праводзіўся эксперыментальны конкурс танцораў-салістаў у намінацыі “Мікіта”, “Чобаты”.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »