Нашы мерапрыемствы

27.03.18

Традыцыйнае свята беларусаў “Гуканне вясны”

«Гуканне вясны» - адзін з самых цікавых і прыгожых традыцыйных святаў у Беларусі. Нашы продкі заўсёды чакалі прылёту птушак, таму што лічылася, што птушкі на сваіх крылах вясну нясуць.  А вясну лічылі пачаткам года, таму што менавіта вясной надыходзіць абуджэнне прыроды ад зімовага сну, маці зямля расхінае свае абдымкі, дзень становіцца даўжэй, сонца становіцца ярчэй і чалавек уваходзіць у новае, лепшае жыццё.
24 сакавіка 2018 года у ЦДАДіМ "Ветразь" адбылося традыцыйнае мерапрыемства прымеркаванае да старажытнага свята "Гуканне вясны". У праграме мерапрыемства былі вясёлыя гульні, танцы, песні і майстар-класы "Чароўная птушка". Дзеці сваімі рукамі рабілі птушачак, якія ў канцы мерапрыемствы, разам з загукальнымі песнямі чаплялі на дрэва. Акрамя выхаванцаў  аб’яднанняў па інтарэсах у гуканні прынялі ўдзел і простыя мінакі, якія спыняліся і з цікавасцю назіралі за тым, што адбываецца на тэрыторыі цэнтра. Усю праграму паветра было насычана выдатным, вяснавым настроем, а надвор’е цешыла ўсіх прысутных. Гуканне атрымалася.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »