31 студзеня 2018 года адбыўся круглы стол “Згукі Мінуўшчыны” па выніках Першага адкрытага конкурсу беларускага народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва (24 студзеня 2018 года на базе ДУА “СШ №1 г.Мінска”) у рамках Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі “Традыцыйная культура і моладзь” ДУА “ЦДАДіМ “Ветразь” г.Мінска.
На паседжанні разглядаліся наступныя пытанні:
1.“Рэспубліканская апорная метадычная пляцоўка “Традыцыйная культура і моладзь” – прэстыж і інавацыя Цэнтра “Ветразь” (Гнюсевіч І.С., загадчык ВМК)
2. Вынікі правядзення Першага адкрытага конкурсу народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва “Згукі мінуўшчыны” (Фядотава К.А., загадчык АІМіВТ, арганізатары)
3. Конкурс народнага спеўнага выканальніцтва (эксперты, удзельнікі конкурсу)
4. Конкурс народнага музычна-інструментальнага выканальніцтва (эксперты, удзельнікі конкурсу)
5. Перспектывы развіцця конкурсу народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва “Згукі мінуўшчыны” (удзельнікі круглага стала).
Сярод удзельнікаў круглага стала былі прадстаўнікі беларускай навукі:
- Калацэй Вячаслаў Віктаравіч, загадчык кафедры этналогіі і фальклору УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, дацэнт, кандыдат культуралогіі, старшыня рады эксператаў;
- Варфаламеева Тамара Барысаўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі ДУА “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, этнамузыколаг, кандыдат мастацтвазнаўства, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года;
- Васіленя Віктар Станіслававіч, мастацкі кіраўнік Народнага ансамбля музыкі, танца і песні “Рэй” УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітет імя М. Танка”;
- Пладунова Таццяна Аляксандраўна, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;
а таксама настаўнікі ўстаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна, адміністрацыя і спецыялісты ДУА “ЦДАДіМ “Ветразь” г.Мінска.
Лейтматывам круглага стала “Згукі Мінуўшчыны” гучала задача фарміравання сістэмы мастацкага выхавання дзяцей і моладзі як Кастрычніцкага раёна, так і горада Мінска сродкамі традыцыйнай музычнай культуры Беларусі.
