Нашы мерапрыемствы

30.01.18

Святкаванне Дня нараджэння народной артысткі Беларусі Таццяны Мархель

19 студзеня 2018 года фальклорны калектыў “Мілавіца” ЦДАДіМ “Ветразь” браў удзел у святкаванні Дня нараджэння народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Спектакль “Беларусь. Дыдактыка” (рэжысёр А. Марчанка) – гэта асабістыя ўспаміны Таццяны Рыгораўны аб сваім жыцці, аб узаемаадносінах паміж людзьмі праз беларускі фальклор. У спектаклі былі выкарыстаны ўрыўкі з твораў беларускіх класікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, Э. Ажэшкі, З. Бядулі, У.Мележа і іншых.
На працягу ўсяго спектакля гучалі беларускія песні – песні матулі Таццяны Мархель, якія артыстка спявала пад час знаходжання на сцэне, а дапамагаў ёй музыка Дзмітрый Лук’янчык.
Перад пачаткам спектакля адбылася віктарына па творчасці народнай артысткі, па заканчэнні якой фальклорны калектыў “Мілавіца” праспяваў песню “Даліна шырокая”. Напрыканцы спектакля ўдзельнікі калектыву былі запрошаны на сцэну тэатра для віншавання народнай артысткі. У падарунак Таццяна Рыгораўна атрымала песню Заходняга Палесся “Ой, ты, лозушка” разам з гаючай крышчэнскай вадой, як сімвалам дня, у які нарадзілася народная артыстка. 

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »