Нашы мерапрыемствы

28.01.18

Адкрыццё Тыдня беларускай мовы і культуры

22 студзеня 2018 года ў ЦДАДіМ “Ветразь” пачаўся Тыдзень беларускай мовы і культуры. З самага ранку ў фае цэнтра прайшла акцыя “Размаўляй па беларуску”.
Усіх навучэнцаў і супрацоўнікаў цэнтра сустракалі хлопчык і дзяўчынка ў беларускіх строях. Запрашалі на фота-зону, якая была аздоблена ў выглядзе беларускай хаткі і прапаноўвалі падтрымаць ідэю размаўляць на роднай мове ўвесь тыдзень.
Таксама ў гэты дзень прайшла літаратурная гасцёўня “Сустрэча з беларускай кнігай”, дзе загадчыцца дзіцячай бібліятэкай №4 Отчэская Наталля Дзмітрыеўна пазнаёміла слухачоў з кнігамі на беларускай мове для дзяцей. 

Кнігі на роднай мове

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »