Нашы мерапрыемствы

22.06.17

“Крылаты фэст”

17 чэрвеня 2017 года фальклорны калектыў “Мілавіца” ДУА “ЦДАДіМ “Ветразь” г. Мінска” браў удзел у мерапрыемстве “Крылаты фэст”, які адбыўся ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту.
Цэлую гадзіну ўдзельнікі калектыву ладзілі канцэртную праграму, якая складалася з песенных і танцавальных нумараў з усіх рэгіёнаў нашай краіны. Гасцям фэсту спяваліся песні “Як паедзем мы ў госці”, “Ой, у полі крыніца”, “Ой, з пад гор, гары”, “Дзева ў сенях стаяла” і іншыя. Разам з гледачамі танчылі побытавыя танцы беларусаў: “Полька з камандамі”, “Лявоніха”, “Грачанікі”, вальс “Вішанька”, “Матлёт”, “Ойся”, “Двойка”, “Драбатуха”.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »