Нашы мерапрыемствы

22.06.17

Справаздачная вечарына “Сёння ў нашай хаце свята”

29 мая 2017 года ў фальклорным калектыве “Мілавіца” ДУА “ЦДАДіМ “Ветразь” г.Мінска” (кіраўнік Марыя Васільеўна Снітко) адбылася справаздачная вечарына “Сёння ў нашай хаце свята” па матывах традыцыйнага вясельнага абрада “Выкуп маладухі” з в.Грыцкавічы Крупскага раёна. Удзельнікамі абраду былі ўсе прысутныя, пачынаючы ад самых маленькіх, якія сядзелі на ўлоннях бацькоў.
У падрыхтаванай зале, якая сваім убранствам нагадвала вясковую хату, панавала атмасфера сапраўднага свята: гэта калі аднавяскоўцы прыходзілі, каб паглядзець на ўсю гэтую дзею. Чальцы ўсіх груп (“Зярняткі”, “Парасткі”, “Журавінкі”) разам са сваімі бацькамі так данеслі абрад “Выкуп маладухі”, што многія, нават, не зразумелі, ці гэта было па-сапраўднаму, альбо рэканструкцыя абрадаў.
Абрад “Выкуп маладухі” – сукупнасць некалькіх абрадаў: “Сустрэча сватоў”, “Абвязванне сватоў ручнікамі”, “Выкуп сватамі вясельных кветак”, “Выкуп касы маладухі”, “Выкуп падушак”, “Выкуп скрыні з пасагам”, “Частаванне маладзенца яечняй”. Пад час абраду жанчыны-спявачкі з сямейнага клуба “Стрэчанне” спявалі песні той мясцовасці, з якой быў абрад: “Чаму, Ірынка, не часалася?”, “Стукнала, грукнала на дварэ…”, “А,літаў гулубок на сталу”, “У варот бяроза стаяла”, “Бала, бала ночачка…”.

Галоўнымі героямі нашага абраду былі:

  • маладуха– Хамутова Ірына;
  • маладзенец – Асадчы Станіслаў;
  • сваты – Садзько Яўген, Анікейчанка Ягор;
  • свацці – Рудкоўская Любоў, Косцяневіч Надзея;
  • бацькі маладухі – Чэпа І.П., Рудкоўская А.Л.

Музычнае суправаджэнне абраду адбывалася пад акампанімент А.П. Булойчыка і ўдзельнікаў калектыву “Мілавіца” пад кіраўніцтвам А.Ю.Федарэнка.
Ну, а якое ж вяселле без скокаў? Танцавалі ўсе прысутныя беларускія традыцыйныя танцы: “Какетка”, “Круэпы”, “Двойка”, “Падыспань”, “Ва саду лі”, “Каваль”, “Кракавяк”, полька “Матылёк”, кадрылі “Левашоўская”, “Глінічанская”, “Конкавіцкая”.
Закончылася абрадавая вечарына традыцыйным танцам “Лявоніха” (этнахарэограф М.А. Козенка).

 
Марыя Васільеўна Снітко
кіраўнік фальклорнага калектыва “Мілавіца”
ДУА “ЦДАДіМ “Ветразь” г.Мінска”

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »