Нашы мерапрыемствы

06.06.17

“Траецкае гулянне, дзявоцкае гаданне”

3 чэрвеня 2017 года ў Беларускім музеі архітэктуры і побыту в. Азярцо прайшло абрадавае мерапрыемства “Траецкае гулянне, дзявоцкае гаданне”, якое звязана са старажытным земляробчым святам “Зялёныя святкі” (Троіца). Быў прадстаўлены палескі абрад “Ваджэння куста” (Пінскага раёна).

У праграме мерапрыемства прайшлі:
- майстар-клас па пляценні вянкоў;
- майстар-клас па пляценні паяскоў “на пальцах”;
- траецкія дзявоцкія абрады;
- абрад шанавання траецкага дрэва-бярозы;
- рэканструкцыя абраду “Ваджэнне куста”;
- традыцыйныя танцы.

Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел калектывы кафедры этналогіі і фальклору БДУКіМ і фальклорны калектыў “Мілавіца” ЦДАДіМ “Ветразь”, які прадставіў традыцыйную праграму з летніх карагодаў “Цар за горадам”, “Туман пры даліне”, “У карагодзе мы былі”, а таксама траецкіх песен “Зялёны гай падмяцён”, “Пойдзем, дзевачкі, мы ў гай гуляць”, і побытавых танцаў пад дуду, дудачку і барабан.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »