Нашы мерапрыемствы

29.05.17

Свята «Нашы таленты - табе, любімая сталіца»

25 мая 2017 года на пляцоўцы каля Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбылося гарадское свята ўстаноў дадатковайадукацыі дзяцей і моладзі «Нашы таленты - табе, любімая сталіца», прысвечанае 950-годдзю г.Мінска, якое працягнулася канцертнай праграмай «Час выбраў нас».

Госці мерапрыемстваў пазнаёміліся з дзейнасцю ўстаноў дадатковайадукацыі дзяцей і моладзі, школ і гімназій. Прайшлі прэзентацыі ўстаноў і дэманстрацыі новых форм працы з дзецьмі.

Супрацоўнікамі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» была прадстаўлена этнапляцоўка: фотазона «Беларускі традыцыйны касцюм», выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, плэнэр юных мастакоў НКЮМ (кір. Рубчэня Н.Ц.), майстар-клас па выцінанцы і мастацкаму роспісу.

І, вядома, свята не абыйшлося без фальклорнага калектыва «Мілавіца» (рук. Снітко М.В.), які прадставіў традыцыйную праграму з беларускімі гульнямі, спевамі і танцамі для розных узростаў пад дуду. Усе жадаючыя мелі магчымасць удзельнічаць у дазденых мерапрыемствах .

 

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »