Нашы мерапрыемствы

22.04.17

I раённы конкурс беларускіх народных рамёстваў “Саломапляценне: беларуская народная лялька, цацка”

15 красавіка 2017 года ў ЦДАДіМ “Ветразь” аддзяленнем дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва быў арганізаваны I раённы конкурс беларускіх народных рамёстваў “Саломапляценне: беларуская народная лялька, цацка”.

Конкурс праводзіўся з мэтай патрыятычнага і мастацкага выхавання дзяцей і моладзі, далучэння іх да каштоўнасцей этнакультурнай спадчыны праз вывучэнне традыцыйных рамёстваў, развіцця і падтрымкі дзіцячай адоранасці ў галіне народнай культуры і мастацтва.

У выніку конкурсу былі вызначаны пераможцы ў трох узроставых катэгорыях: 6-10 гадоў, 11-15 гадоў, 16-19 гадоў. Творчыя работы, а гэта традыцыйныя і сучасныя беларускія лялькі ды цацкі, выконваліся ў розных тэхніках пляцення з выкарыстаннем саломы, сена, травы, лістоў кукурузных пачаткаў.

У выніку два лепшых творчых калектыва юных саломапляцельшчыкаў  “Чароўная саломінка”, кіраўнік – Таляронак Алена Аркадзьеўна і “Залатая саломка”, кіраўнік - Белавус (Грынь) Алена Міхайлаўна, атрымалі ганаровае права прадставіць сваю творчасць на фестывалі народных рамёстваў “Саламяны цуд”, які прайшоў 18 красавіка 2017 года на базе ДУА “Сярэдняя школа №71 г. Мінска” сумесна з III адкрытым конкурсам выканаўцаў беларускіх народных танцаў “Ветразь”.

Прыемна адзначыць, што ўдзельнікі I раённага конкурсу беларускіх народных рамёстваў “Саломапляценне: беларуская народная лялька, цацка” прадставілі шмат каларытных ды незвычайных прац: “Кот-баюн”, “Гаспадыня”, “Вожык”, “Парсючок”, “Певень”, “Вяснянка”, “Конік”, “Дзяўчына і хлапец”, “Цмок”, “Неразлучнікі”, “Беларусачка” і іншыя, выкананых у лепшых народных традыцыях. Больш таго, юныя майстры-саломапляцельшчыкі вырашылі стаць фундатарамі і падарылі на добры ўспамін свае лепшыя працы шаноўнаму журы і ганаровым гасцям конкурсу народных танцаў.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »