Нашы мерапрыемствы

27.06.16

IX Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”

З 23 па 26 чэрвеня 2016 года ў пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці прайшоў IXРэспубліканскі фестываль фальклорнага  мастацтва “Берагіня” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускага фонду культуры, пад патранатам ЮНЕСКА і Канвенцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Упершыню ў фестывалі прыняў удзел адзіны з горада Мінска фальклорны калектыў “Мілавіца” ДУА “ЦДАДіМ “Ветразь” г.Мінска” (мастацкі кіраўнік Марыя Снітко, харэограф Мікола Козенка, акампаніятар Аляксандр Булойчык, педагог па фальклору Надзея Касцяневіч) з нагоды Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі “Традыцыйная культура і моладзь”  і Года культуры.

Галоўная ўзнагарода – гэта дыплом лаурэатаII ступені IXРэспубліканскага свята народнай творчасці «Рудабельскі кірмаш» у намінацыі «Традыцыйны народны касцюм», які атрымала Марыя Сніткоад  міністра культуры Рэспублікі БеларусьСвятлова Барыса Уладзіміравіча.

Падчас урачыстага закрыцця Рэспубліканскага фестывалю “Берагіня” пісьменнік Анатоль Бутэвіч уручыў спецыяльныя прызы ад пасла Беларусі ў Францыі, пастаяннага прадстаўніка нашай краіны пры ЮНЕСКА Паўла Латушкі. Сярод узнагароджаных - Багдан Захарэвіч (калектыў “Мілавіца”), фіналіст Vступеніў намінацыі «Жабка» IРэспубліканскага конкурсусалістаў-выканаўцаў народных традыцыйных танцаў.

УXIIIРэспубліканскім конкурседуэтаў-выканаўцаўнародных побытавых танцаў былі адзначаны наступныя пары:

  • Садзько Яўген і Рудкоўская Любоў– лаўрэаты IIступені,
  • Зайко Мацвей  і Сямёнава Дар’я– фіналістыIV ступені,
  • Анікейчанка Ягор іХамутова Ірына– фіналістыV ступені,
  • Саўко Цімафейі Сілюк Алёна, Чэпа Ілля і Валынкіна Серафіма – дыпламанты.

УIРэспубліканскім конкурсе салістаў-выканаўцаў народных традыцыйных танцаўдыпламантамі сталі:

  • Анікейчанка Ягор (намінацыя “Чобаты”),
  • Зайко Мацвей (намінацыя “Жабка”).

УVIIРэспубліканскім турнірудзіцячых фальклорных калектываўдыпламантамісталі Алёна Сілюку намінацыі «Выраб пояса» і фальклорны калектыў“Мiлавiца”.

Сардэчна віншуем фальклорны калектыў “Мілавіца” з яскравым выступленнем і ўзнагародамі ў фестывалі “Берагіня”!Жадаем удзельнікам гурта надалей працягваць трансліраваць беларускую народную спадчыну.А таксама выказваем шчырыя словы падзякі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна за падтрымку ў арганізацыі ўдзелу фальклорнага калектыву “Мілавіца” і непасрэдна генеральнаму дырэктару ААТ “Інтэграл – кіруючая кампанія холдынгу “Інтеграл” Саладухе Віталію Аляксандравічу за прадастаўленне транспарту.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »