Пасяджэнне рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці “Этнакультурнае выхаванне дзяцей і моладзі ў сучаснай практыцы дадатковай адукацыі: тэндэнцыі і перспектывы”.
Пляцоўка вопыту ДУА “ЦДАДіМ Ветразь” г. Мінска” па этнакультурным выхаванні дзяцей і моладзі
“Стварэнне этнакультурна-адукацыйнай прасторы ва ўмовах установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: традыцыі, вопыт, перспектывы”
26 лістапада 2015 года ва дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ветразь” г. Мінска” ў межах пасяджэння рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці “Этнакультурнае выхаванне дзяцей і моладзі ў сучаснай практыцы дадатковай адукацыі: тэндэнцыі і перспектывы” адбылася пляцоўка вопыту па этнакультурным выхаванні дзяцей і моладзі “Стварэнне этнакультурна-адукацыйнай прасторы ва ўмовах установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: традыцыі, вопыт, перспектывы”.
У пасяджэнні прынялі ўдзел педагагічныя работнікі абласных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, педагогі дадатковай адукацыі аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку, супрацоўнікі кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступіла ўстанова адукацыі "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Праграма мерапрыемства
