27 кастрычніка 2015 года адбылося пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства “Вянок дзівосаў” у рамках раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь”. Навучэнцы СШ № 1, 168 даведаліся пра народныя рамёствы, удзельнічалі ў традыцыйных беларускіх гульнях, танчылі пад спевы фальклорнага калектыву “Мілавіца”.
