Нашы мерапрыемствы

10.10.18

«Багач заткнуў у страху рагач»

22 верасня 2018 года фальклорны калектыў «Мілавіца» пабываў на свяце «Багач» у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзення. Да гэтага часу скончваліся ўсе палявыя працы, як казалі ў народзе: «Багач заткнуў у страху рагач». З гэтага часу ўся праца пераносілася на падворак, у гумно, ёўню, млын. Нарэшце ўвесь хлеб сабраны, і можна аддзячыць Маці-Зямлю за добры ўраджай. Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту, які селянін атрымліваў пасля ўборкі ўраджаю.
На Багач усёй вёскай запаўнялі сявеньку свежанамалочаным жытам, устаўлялі ў яе свячу і разам з ёй урачыста абыходзілі ўсю вёску, пасля чаго пакідалі на год у аднаго з гаспадароў. Багач мусіў прыносіць вёске, і гаспадару, у якога заставаўся, дабрабыт, багацце і шчасце.
Калектыў выступіў з канцэртнай паграмай, а таксама ўдзельнічаў у святочным абыходзе вёскі з «Багачом».

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »