Нашы мерапрыемствы

12.02.19

Фальклорны калектыў «Мілавіцы» ЦДАДЗіМ «Ветразь» браў удзел ў віншаванні-прэзентацыі

10 лютага 2019 года ў Нацыянальным выставачным цэнтры (праспект Пераможцаў, 14) у рамках XXVI  Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася прэзентацыя кнігі А.Ю.Лозкі  «Святы Беларусі».
З гэтай нагоды фальклорны калектыў «Мілавіцы» ЦДАДЗіМ «Ветразь» браў удзел ў віншаванні-прэзентацыі . Удзельнікі калектыву падрыхтавалі гледачам песенна-танцавальную праграму, якая складалася з песен, запісанных у розных рэгіёнах нашай краіны: «Ой, з-пад гор, гары», «Лявоніха» (верш М.Багдановіча), «Грачанікі», «Кавале», «Круты», «Ва саду лі» і іншыя.
Імпрэза скончылася добрым настроем гледачоў і шчырымі  апладысментамі.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »