Нашы мерапрыемствы

07.03.19

Тыдзень роднай мовы і культуры «Магутнае слова, ты – родная мова»

 У нашым Цэнтры ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць Тыдзень роднай мовы і культуры. Вось і ў гэтым годзе ён прайшоў з 21 па 28 лютага 2019 года. Кожны дзень быў насычаны рознымі выхаўчымі мерапрыемствамі. Распачала нядзелю акцыя «Размаўляй разам з намі на роднай мове».
22 лютага 2019 года мы шчыра сустракалі творчую асобу, беларускую пісьменніцу Тамару Бунта, якая прэзентавала дзіцячыя кніжкі. Дзеці былі вельмі зацікаўлены расказамі пісьменніцы.
25 лютага 2019 года была праведзена пазнавальна-гульнявая праграма «Беларускі рухавік» для навучэнцаў ДСНШ № 468. Дзеці ўдзельнічалі ў актыўных народных гульнях, адгадвалі загадкі і перакладалі мудрагелістыя беларускія словы.
26 лютага 2019 года адбылася творчая сустрэча з беларускім паэтам, празаікам і сябрам саюза беларускіх пісьменнікаў Аляксеем Чубатам. На сустрэчы прайшло калектыўнае чытанне сучасных аўтараў і класікаў. Аўтар прэзентаваў свой зборнік вершаў «Гліняны чалавек».
27 лютага 2019 года прайшла літаратурна-музычная гасцёўня «Магутнае слова, ты – родная мова». Праграма мерапрыемства была разнастайная: народныя і эстрадныя песні, вершы, тэатральная пастаноўка, віктарына, гульні з залам. Уразіла актыўнасць дзяцей і добрае валоданне роднай мовай.
28 лютага 2019 года спецыялісты Цэнтра сумесна з прадсаўніком беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і быта правялі інтэлектуальную гульню «Беларускі КВІЗ» для навучэнцаў ўстаноў агульнасярэдняй адукацыі района.
Тыдзень роднай мовы і культуры атрымаўся насычаным і разнастайным. Мерапрыемствы атрымалі пазітыўны водгук ад наведвальнікаў, садзейнічалі выхаванню цікавасці дзяцей да роднай мовы і культуры, любові да Радзімы.

Фота "Тыдзень роднай мовы і культуры «Магутнае слова, ты – родная мова»"

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »