Нашы мерапрыемствы

26.03.19

«Саракі»

22 сакавіка,у дзень веснавога раўнадзенства, фальклорны калектыў «Мілавіца» цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» зладзіў свята Гуканне вясны, якое шмат у якіх рэгіёнах прыпадае на царкоўнае свята Саракі (Соракі). У гэты дзень у царкве ўшаноўваюць памяць 40 Севасційскіх пакутнікаў, а ў народзе лічылі, што ў гэты дзень прылятае 40 выраяў птушак. На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў.
У народзе на гэтае свята імкнуліся прыспешыць прылёт птушак, якія былі сімвалам прыходу вясны. На пачатку нашага свята ўдзельнікі фальклорнага гурта і аб’яднанняў па інтарэсам выраблялі прыгожых птушачак з паперы, каб пасля іх павесіць на дрэвы. Пасля ўдзельнікі пайшлі на вуліцу вадзіць карагоды і спяваць “загукальныя” песні. Не абыйшлося і без веснавых гульняў: “Варона”, “Бусел”, і сімвалічнага перакідвання трэчачак праз дрэва, што было накіравана на хутчэйшы прылёт птушак.
Свята атрымалася добрым, усе былі задаволены.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »