Нашы мерапрыемствы

02.04.19

Гуканне вясны ў Строчыцах

30 сакавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побыту фальклорны калектыў «Мілавіца» разам з іншымі калектывамі Мінска гукаў вясну. Гуканне вясны – старажытнае свята, звязанае з абуджэннем прыроды і закліканнем вясны. Калектывам «Мілавіца» разам з іншымі гуртамі была здзейснена сакральная працэсія абуджэння вялікай прасторы музея пад адкрытым небам. Усё музейнае наваколле было прасякнута веснавымі карагодамі, звонкімі песнямі ды танцамі. А на завяршэнне адбылося ўрачыстае спаленне кола на плыце, пушчанага па рацэ Пціч.
Справілі свята ўрачыста, весела ды шумна! Калектыў «Мілавіца» удзельнічаў у абрадзе, а таксама выступіў з канцэртнай праграмай: спявалі вяснянкі, гралі ў вясновыя гульні, ладзілі традыцыйныя танцы.

20.01.21

Майстар-клас «Сакральныя традыцыі ў каляднай абраднасці беларусаў»

Чытаць далей »
13.01.21

ПРАМЫ ЭФIР!

Чытаць далей »
13.01.21

«Калядачкi, вы хутчэй, хутчэй!»

Чытаць далей »