Першы дзень - Пазнавальная праграма «Верай і праўдай прайшоў праз эпоху» к 125- годдзю К. Крапівы, віктарына «Знакамітыя людзі Беларусі»;
Другі дзень - Пазнавальная экскурсiя «Славутыя iмены Бацькаўшчыны – Уладзiмiр Караткевiч», майстар-клас «Беларуская набойка» у рамках выхаваўча-адукацыйнага праекта «Мая радзіма - маё натхненне», пляцоўка-вопыт па правядзенню інтэлектуальнай гульні «Беларускі КВіз» сумесна з Белдзяржмузеем народнай архітэктуры і побыту;
Трэці дзень - Майстар-клас па харэаграфіі «Погляд дзяцей на беларускія традыцыі», канцэртная праграма «Песні Беларусі»;
Чацверты дзень - III адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Кацігарошак», майстар-клас па вырабу паштоўкі «Зямля пад белымі крыламі» у тэхніцы квілінг, майстар-клас «Выраб паштоўкі беларускага традыцыйнага арнаменту»;
Пяты дзень - II Адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні «Беларускі КВіз», інклюзіўная гасцёўня «Раз_МОВА»;
Шосты дзень - Інтэрактыўная экскурсія «У сэрцы мы тваім жывем»; майстар-клас «Мова ў народных гульнях»;
Сёмы дзень - Літаратурнае падарожжа «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына», творчая пляцоўка «Партрэт роднай зямлi», акцыя «Родныя словы», гульня-розыгрыш у Instagram «Хачу Ветразёўніка».
Асобна хочацца адзначыць пра III адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Кацігарошак». Конкурс сабраў больш за сорак удзельнікаў з розных устаноў адукацыі г. Мінска. Кожны апавядальнік паказаў арыгінальнасць сцэнічнага касцюма і сваю манеру аповяду.
Другое мерапрыемства, якое сабрала шмат вучняў старэйшых класаў з усяго Мінска – II адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні «Беларускі КВіз». Гульня паказала вялікую зацікаўленасць сярод падлеткаў, тым самым папулярызавала родную мову.
Тыдзень роднай мовы і культуры прайшоў на адным дыханні і быў даволі насычаным і разнастайным. Мерапрыемствы атрымалі пазітыўны водгук ад наведвальнікаў. Прыемна ўразіў даволі масавы ўдзел дзяцей і падлеткаў, іх зацікаўленасць.
Такім чынам, мерапрыемствы ў рамках тыдня роднай мовы і культуры набываюць вялікую значнасць і шырокую геаграфію ўдзельнікаў. Кожная праграма тыдня была пранізана святочным настроем і мелагучнасцю мовы. Можна смела сцвярджаць, беларускае слова гучна лілося па цэнтры «Ветразь».



разгарнуць » / « згарнуць