Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыія

17 лістапада 2020 года ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластара як рэсурсу развіцця дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» адбудзецца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст» (далей – навукова-практычная канферэнцыя).
Арганізатары навукова-практычнай канферэнцыі:
установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска» – апорная метадычная пляцоўка рэспубліканскага метадычнага кластэра і гарадскі рэсурсны цэнтр па выхаваўчай рабоце ў напрамку этнакультурнага выхавання навучэнцаў.
Навукова-метадычная і арганізацыйная падтрымка:
установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (кафедра педагогікі сацыякультурнай дзейнасці, кафедра этналогіі і фальклору);
дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (кафедра моладзевай палітыкі і сацыякультурных камунікацый);
дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур»;
дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Мэты і задачы:
абагульненне і трансляцыяінавацыйнага вопыту ў рэалізацыі прыярытэтных праектаў і праграм у галіне этнакультурнага выхавання падрастаючагапакалення ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
абмеркаванне сучасных метадалагічных падыходаў і перспектыў у выхаванні, развіцці, сацыялізацыі асобы сродкамі традыцыйнай культуры беларусаў;
удасканаленне этнакультурных кампетэнцый педагагічных работнікаў;
развіццё медыякультуры як кампаненту сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Праблемнае поле навукова-практычнай канферэнцыі:
тэарэтыка-метадалагічныя падыходы да этнакультурнага выхавання навучэнцаў і выкарыстання сродкаў беларускай народнай культуры, этнапедагогікі ў сучаснай адукацыйнай прасторы;
традыцыйная культура беларусаў у адукацыйнай дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
трансляцыя традыцыйных культурных каштоўнасцей у педагагічнай дзейнасці;
асоба ў народнай культуры і педагогіцы;
фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў сродкамі традыцыйнага мастацтва;
традыцыйная культура ў кантэксце культурна-дасугавай дзейнасці;
развіццё творчых здольнасцей і практычных навыкаў навучэнцаў сродкамі народнай дэкаратыўна-прыкладной і фальклорнай творчасці;
этнакультурнае выхаванне дзяцей у садружнасці з сям’ёй, установамі адукацыі і культуры.
Форма правядзення і праграма:
навукова-практычная канферэнцыя праводзіцца ў анлайн-фармаце з выкарыстаннем сучасных сродкаў анлайн-падключэння і ўключае пленарнае паседжанне, тэматычныя секцыі, педагагічныя інтэрактыўныя пляцоўкі і майстар-класы, метадычную анлайн-выставу «Традыцыйная беларуская культура: педагагічны вопыт, творчасць, майстэрства».
Да ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі запрашаюцца:
педагогі дадатковай адукацыі, настаўнікі (напрамкі – народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, музычны фальклор, фальклорны тэатр і інш.), культарганізатары, педагогі-арганізатары ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі;
метадысты, загадчыкі структурных падраздзяленняў, упраўленчыя кадры, якія курыруюць пытанні этнакультурнага выхавання і творчага развіцця навучэнцаў, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
удзельнікі апорных метадычных пляцовак рэспубліканскага метадычнага кластара ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
спецыялісты і навуковыя работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, навуковых устаноў і арганізацый.
Умовы ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі:
для ўдзелу неабходна накіраваць на адрас аргкамітэта:
зводную заяўку ад абласных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, цэнтра выхаваўчай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі;
матэрыялы выступленняў удзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі.
Просім даслаць вышэйназваныя дакументы ў аргкамітэт навукова-практычнай канферэнцыі на пазначаныя электронныя пошты: nchtdm@nchtdm.by, oktcvr@minsk.edu.by (з адзнакай: навукова-практычная канферэнцыя) да 30 верасня 2020 г.
Рабочыя мовы – беларуская, руская.
Па выніках правядзення канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў удзельнікаў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі ў зборніку. Тэзісы, якія не адпавядаюць праблемнаму полю канферэнцыі, не разглядаюцца. Матэрыялы публікуюцца ў аўтарскай рэдакцыі.
Кожнаму аўтару і вядучым-арганізатарам практыкаарыентаваных анлайн-пляцовак будзе дасланы электроны сертыфікат удзельніка канферэнцыі, а таксама электроны варыянт зборніка матэрыялаў.

Праграма канферэнцыі будзе размешчана на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі https://method.nchtdm.by/ і Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска https://tk.oktcvr.minsk.edu.by.

Кантакты аргкамітэта:

г. Мінск, установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі (тэл. 8017-379-56-61, Ісачкіна Ларыса Анатольеўна, Бондарава Святлана Аляксандраўна, Крыўко Таццяна Міхайлаўна).

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска», аддзяленне інавацыйнага развіцця, вучэбна-метадычны кабінет (8017-375-51-44; 8017-242-22-63, Грыцэнка Алена Іванаўна, Камоцкі Міхаіл Уладзіміравіч, Гнюсевіч Ірына Сяргееўна).

Дадаткі на 2 стар. у 1 экз.:

"Пленарны даклад Румавай В.М., дырэктара цэнтра Ветразь" спампаваць / паглядзець (doc - 28 kb)

"Прывітальнае слова Румавай В.М., дырэктара цэнтра Ветразь" спампаваць / паглядзець (doc - 15 kb)

"Раённая адукацыйна-культурная праграма "Традыцыйная культура і моладзь" спампаваць / паглядзець (ppt- 37 kb)

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст”

17 лістапада 2020 года ў анлайн-фармаце прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст”, арганізаваная Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска і Беларускім дзяржаўным ўніверсітэтам культуры і мастацтваў.

Мэтамі канфэрэнцыі выступілі абагульненне і трансляцыя інавацыйнага вопыту ў рэалізацыі прыярытэтных праектаў і праграм у галіне этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, абмеркаванне сучасных метадалагічных падыходаў і перспектыў у выхаванні, развіцці, сацыялізацыі асобы сродкамі традыцыйнай культуры беларусаў, удасканаленне этнакультурных кампетэнцый педагагічных работнікаў, развіццё медыякультуры як кампаненту сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Канферэнцыя прайшла з выкарыстаннем сучасных сродкаў анлайн-падключэння: платформа для правядзення канферэнцый ZOOM, сацыяльная сетка “Instagram”, афіцыйныя інтэрнет-сайты ўстаноў, відэахосцінг YouTube, дзе быў прадстаўлены вопыт дзейнасці больш за 60 адукацыйных устаноў нашай краіны.

Удзельнікаў канферэнцыі віталі Васільчанка Надзея Васільеўна, дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, старшыня рэспубліканскага савета па пытаннях дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Катовіч Наталля Канстанцінаўна, начальнік упраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай работы навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, Румава Валянціна Мікалаеўна, дырэктар Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска

Канферэнцыя аб’яднала звыш 120 удзельнікаў з розных куткоў Рэспублікі Беларусь. З пленарнымі дакладамі выступілі Васільчанка Надзея Васільеўна, дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Румава Валянціна Мікалаеўна, дырэктар Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска, Казлоўская Людміла Іванаўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці, Пладунова Таццяна Аляксандраўна, дацэнт кафедры этналогіі і фальклору, Петухова Наталля Вячаславаўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры рэжысуры.

У межах канферэнцыі былі арганізаваны 3 тэматычныя секцыі, практыкаарыентаваная пляцоўка “Прамы эфір-дыскусія “З учора – у сёння!”: вынікі рэалізацыі раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь”, інтэрнэт-панарама педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцаў, якая ўключае майстар-класы, творчыя майстэрні, рэканструкцыі абрадаў, відэаагляды выставак дэкаратыўна-прыкладной творчасці, відэапрэзентацыі творчай дзейнасці і тэматычныя заняткі, відэаролікі з дэманстрацыяй узораў музычнага і гульнёвага фальклору.

На выніковым паседжанні была выпрацавана рэзалюцыя, якая прадугледжвае далейшае супрацоўніцтва і ўзаемаабмен вопытам .

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік тэзісаў удзельнікаў рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст”.