12.10.2024 фальклорны гурт "Скарбніца традыцый" ЦДАДіМ "Ветразь" г Мінска правёў майстар-клас па побытавых танцах і праспявалі традыцыйныя жартоўныя песні, а таксама песні пра каханне, для супрацоўнікаў культуры г. Слуцка.
Майстар-клас правяла Хамутова Ірына Вітальеўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік гурта" Скарбніца традыцый".
Тэматыка майстар-класа - знаёства з заходнепалескай танцавальнай спадчынай. Былі прадстаўлены гледачам асаблівыя лакальныя версіі знаёмых па ўсёй краіне танцаў як "Нарэчанька", "Какетка", "Месяц", "Страданне", а таксама лакальнаадметныя танцы: "Церніца", "Гіспанцыр", "Полька-Асапава", "Пакруціха".
