У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшла прэзентацыя навукова-папулярнага выдання “Легенды і былічкі” з серыі “Фальклорныя скарбы беларусаў”.
На мерапрыемстве былі прадстаўлены беларускія народныя творы ад удзельнікаў фальклорнага калектыву “Мілавіца” ЦДАДіМ “Ветразь”, Трэццякова Кастуся – легенда “Пра нячыстую сілу ў лесе” і Казаковай Зосі – “Легенда кахання”.
Серыю выданняў прэзентавала Боганева Алена Міхайлаўна, загадчык сектара этналінгвістыкі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Таксама было цікава паслухаць у перапынках паміж прэзентацыяй выступ фальклорнага гурта “Стажары”, які прадэманстраваў у мужчынскім выкананні фальклорныя творы на тэму чараўніцтва і магіі.

