Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Нашы мерапрыемствы

22.05.24

Пазнавальна-гульнёвая праграма “Вялічка”

16 мая 2024 года ў цэнтры Ветразь адбылася пазнавальна-гульнёвая праграма “Вялічка” для навучэнцаў малодшай групы фальклорнага калектыву “Мілавіца” і іх бацькоў.

Вялічка ці Вялікдзень – вялікае веснавое свята ў гонар сонца і надыходу новага земляробчага году. Дадзенае свята было насычана рознымі лакальнымі абрадамі і рытуаламі.

На мерапрыемстве маленькія навучэнцы калектыву “Мілавіца” прадэманстравалі песенна-гульнёвую праграму веснавога перыяду, затым разам з бацькамі пагулялі ў “Кошку і мышку”, “Мядзведзя” і развучылі некалькі танцаў – “Мальвіна” і “Бобік”.

Найбольш архаічным і займальным момантам на мерапрыемстве была гульня “Жалубок”. Гэта гульня звязана з Вялікоднымі святамі, удзельнічала ў ёй любая колькасць асоб рознага ўзросту. Для гульні рыхтавалі з кары ці дрэва жалубок, клалі яго на пахілым месцы і кацілі па ім яйкі. Прытым стараліся стукнуць у яйцо, якое пакаціў папярэдні гулец. Траплёнае яйцо было ўласнасцю таго, хто выйграў.

Пасля ўсіх песень, танцаў і гульняў адбылося ўрачыстае частаванне яйкамі ды пірагамі.

   

18.05.26

Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму»

Чытаць далей »
18.05.26

Справаздачны канцэрт "У карагодзе традыцый"

Чытаць далей »
18.05.26

Міжнародная акцыя "Ноч музеяў"

Чытаць далей »
11.05.26

Юбілейны 700 выпуск праграмы “Наперад у мінулае”

Чытаць далей »
04.05.26

Народнае свята “Юр’я”

Чытаць далей »