На базе ДУА “Гімназія № 25 імя Рымы Шаршнёвай г.Мінска” адбыліся адкрытыя міжнародныя краязнаўчыя чытанні навучэнцаў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі “Гістарычная памяць народа: з мінулага да будучыні”, дзе прынялі ўдзел аб’яднанні па інтарэсах “Кераміка” (кіраўнік – Календа В.А.) і “Чароўная саломінка” (кіраўнік – Таляронок А.А.) ЦДАДіМ “Ветразь” г.Мінска.
Удзельнікі ад цэнтра “Ветразь” прадстаўлялі свае работы ў секцыі “Горад майстроў”, дзе неабходна было прадставіць працы вырабленыя ў тэхніцы традыцыйных народных рамёстваў аб’яднаннай адной тэмай “Няма высакароднай місіі, чым захаванне гістарычнай памяці ў імя светлай будучыні”.
Навучэнцы аб’яднанняў “Кераміка” і “Чароўаня саломінка” разам з педагогамі-кіраўнікамі падрыхтавалі тэматычную выставу, а таксама майстар-класы на веснавую тэматыку.

