Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Нашы мерапрыемствы

28.02.24

V адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні “Беларускі Квіз”

28 лютага 2024 года ў цэнтры “Ветразь” адбыўся V адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні “Беларускі Квіз” сярод навучэнцаў старэйшых класаў з Кастрычніцкага, Партызанскага, Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў г.Мінска.

Чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні правялі ў межах святкавання дэкады роднай мовы і культуры “Родная мова – люстэрка народа”, Гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце “Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў” і інавацыйнага праекта “Укараненне сеткавай мадэлі фарміравання грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі навучэнцаў”.

У інтэлектуальнай гульне прыняла ўдзел 13 каманд з розных устаноў адукацыі горада Мінска, менавіта: СШ 10, 30, 62, 71, 110, 168, гімназіі 5, 56, ЦДАДіМ “Ранак” і “Эўрыка” г.Мінска.

Мерапрыемства правёў вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту – Друпаў Аляксей.

Па выніках прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1-месца – каманда “Рымскi-Корсакаў. Апошняя гастроль” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” г.Мінска”, кіраўнік - Лівенцаў Ігар Уладзіміравіч;
2-месца – каманда “Жэўжыкі” ДУА “Сярэдняя школа №30 г.Мінска”, кіраўнік - Тарас Міхаіл Віктаравіч;
3-месца – “Палескія рабінзоны” ДУА “Сярэдняя школа №10 г.Мінска”, кіраўнік - Карзюк Алена Іванаўна;
3-месца – каманда “Нашчадкі Скарыны” ДУА “Гімназія №56 г. Мінска”, кіраўнікі - Сіроціна Алена Барысаўна, Яўмененка Наталля Мікалаеўна.

Віншуем усіх пераможцаў і прызёраў.

  

  

18.05.26

Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму»

Чытаць далей »
18.05.26

Справаздачны канцэрт "У карагодзе традыцый"

Чытаць далей »
18.05.26

Міжнародная акцыя "Ноч музеяў"

Чытаць далей »
11.05.26

Юбілейны 700 выпуск праграмы “Наперад у мінулае”

Чытаць далей »
04.05.26

Народнае свята “Юр’я”

Чытаць далей »